Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

ВЫНІКІ рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Шляхам добрых спраў” у рамках акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” з красавіка па снежань 2018 года Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праведзены конкурс творчых работ “Шляхам добрых спраў”, які садзейнічаў фарміраванню ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за сваё будучае; выхаванне ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна-каштоўных установак і міласэрніцкіх якасцей; выяўленню і распаўсюджванню перадавых творчых ініцыятыў, новых падыходаў да работы валанцёраў; павышэнню іміджу валанцёраў, актывізацыі валанцёрскай дзейнасці сярод навучэнскай моладзі на падставе ўсталяваных традыцый і з улікам сучасных падыходаў да выхавання; стымуляванню творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннню іх да сацыяльна-актыўнай дабравольніцкай грамадскай дзейнасці.

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 72 работы, з іх 34 работы ў намінацыі “Крокі дабрыні” (пісьмовыя праекты) і 38 работ у намінацыі “Рэха ў будучыню” (відэаролікі).

9 снежня 2018 года адбылася абарона конкурсных работ пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу ў рамках збору акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубронак”. 

На абароне работ удзельнікі конкурсу прадэмастравалі творчы падыход і інфармацыйную напоўненасць матэрыялаў.

Прадстаўлены прэзентацыі дзейнасці і дасягненняў валанцёрскіх атрадаў, гісторыя зараджэння валанцёрскага калектыву, аўтарскае бачанне будучыні валанцёрскай дзейнасці, яе перспектывы і асаблівасці.

Па выніках работы журы вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу, якія ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (15 дыпломаў), Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (57 дыпломаў).

Прапануем пазнаёміцца з конкурснымі работамі 

 

“Дабрыня без масак”,
аўтар – калектыў навучэнцаў “Сярэдняя школа № 14 імя Я.М. Фаміна г. Брэста”;

 

“Валанцёрскі клуб “Старэйшы сябар”,

аўтар – Шаўчэнка Арцём, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 180 г. Мінска”.

 

Спіс пераможцаў і прызёраў конкурсу творчых работ “Шляхам добрых спраў”