Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

У мэтах удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў і развіцця дзіцячай творчасці ў рамках Рэспубліканскага мастацкага праекта “Беларускае мастацтва і дзеці” 17 красавіка 2019 года праведзены Рэспубліканскі конкурс “Традыцыйная беларуская лялька” ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

Конкурс прайшоў на творчай пляцоўцы XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

У конкурсе прынялі ўдзел 22 навучэнца аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з розных гарадоў рэспублікі: Столін, Белаазёрск, Масты, Гродна, Мінск, Магілёў, Клецк, Жлобін, Віцебск, Браслаў, Бабруйск, Любань, Мар’іна Горка, Петрыкаў, аг. Параф’янава, г.п. Зэльва, аг. Свяцілавічы, в. Матневічы.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: “Традыцыйная народная лялька” і “Лялька ў народным рэгіянальным строі”.

Кожны ўдзельнік загадзя распрацоўваў канцэпцыю сваёй работы і рыхтаваў эскіз лялькі. У выніку атрымаліся як традыцыйныя лялькі-абярэгі, гульнёвыя лялькі, абрадавыя, стылізаваныя народныя лялькі, так і лялькі ў этнаграфічным строі.

Конкурс праходзіў у фармаце адкрытага творчага спаборніцтва.

Для прафесійнай ацэнкі было сфарміравана журы конкурсу, у склад якога ўваходзілі Сахута Яўген Міхайлавіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, старшыня журы; Раманенка Любоў Еўдакімаўна, прафесар кафедры кіравання і эканомікі адукацыі ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, член праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”, член-карэспандэнт міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі, сустаршыня журы; Трушына Таццяна Рудольфаўна, кіраўнік этнакультурнага аб’яднання “Папараць кветка” пры аддзеле народнай творчасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, член Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”, член журы; Картуль Наталля Валянцінаўна, загадчык кабінета “Народная творчасць”, педагог дадатковай адукацыі студыі “Лялечны дом” установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”, член журы; Сівая Наталля Пятроўна, кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлы церамок” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзiк”, член журы.

 

Па рашэнні рэспубліканскага журы пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі:

 

намінацыя “Традыцыйная народная лялька”  

1 месца

Агапотава Дар’я, 13 гадоў,

навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Страна майстроў”

педагог Багдановіч Аліна Мар’янаўна

ДУА “Браслаўскі цэнтр дзяцей і моладзі”

 

2 месца

Трубiцына Віялета, 10 гадоў,

навучэнка творчай майстэрні “Вясёлка”

ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка”

педагог Кашкурэвіч Вольга Мікалаеўна

УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

3 месца

Малышава Таццяна, 15 гадоў,

навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Мастацтва рукадзелля”

педагог Сазановіч Вольга Антонаўна

ДУА “Параф’янаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна”

 

намінацыя “Лялька ў народным рэгіянальным строі” 

1 месца

Кудравец Хрысціна, 15 гадоў,

навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Майстрыхі”

педагог Лазовік Таццяна Мікалаеўна

ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава”

 

2 месца

Калавур Аліса, 14 гадоў,

навучэнка ўзорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка”

педагог Лёгкая Валянціна Мікалаеўна

ДУА “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”

 

3 месца

Дземух Данііл, 16 гадоў,

навучэнец народнай студыі “Мар’інка”

педагог Гняўчынская Ларыса Мікалаеўна

ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна”

 

На цырымоніі ўзнагароджвання ўсе ўдзельнікі атрымалі дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі дыпломы 1, 2, 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і спецыяльныя прызы.

Фота