Нельга выхаваць сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны, не прывіўшы яму пачуццё гонару ў першую чаргу за сваю малую радзіму.
6 лютага 2019 года ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» адбылося адкрыццё ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Выдавецтва «Народная асвета» запрасіла ўсіх жадаючых на галоўную пляцоўку на прэзентацыю кнігі Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам».
Выданне прысвечана Году малой радзімы і пабачыла свет дзякуючы заказу і фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у выдавецтве «Народная асвета».
Над кнігай «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам» працаваў вялікі калектыў, які ўклаў у выданне не толькі свой прафесіяналізм, але і душу.
Стварэнню добрага настрою спрыялі выступленні творчых калектываў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Юныя артысты праспявалі пра сваю малую радзіму , пагулялі ў снежкі, саткалі «Беларускія ўзоры» і падаравалі ўсім гледачам яскравыя ўражанні.
Усе гледачы, госці выставы, давецтва «Народная асвета» вельмі ўдзячны юным артыстам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, ансамблю сучаснай харэаграфіі «Вдохновение» (пед. А.В. Якубец), салістцы вакальнай студыі Ліліяне Бзынько (пед. В.Л. Мацкевіч), харэаграфічнаму ансамблю «Смайлікі» (пед. Я.М. Марозава), народнаму вакальна-інструментальнаму ансамблю «Красные звезды» (пед. К.Ў. Лабанава).
Рэжысёр Ляўшова Юлія