Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Калядная казка

11 снежня 2018 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася XXII Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Гэты мастацкі праект рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з 1996 года і займае дастойнае месца ў шэрагу знакавых рэспубліканскіх конкурсаў.

Рэспубліканскі праект “Калядная зорка” штогод аб’ядноўвае ініцыятыўных таленавітых навучэнцаў і прафесійных педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны для рэалізацыі творчых задумак і прэзентацыі лепшых дасягненняў дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У XXII Рэспубліканскай выставе-конкурсе прынялі ўдзел больш за 10 000 навучэнцаў з 487 устаноў адукацыі, і гэта яшчэ раз пацвярджае вялікую цікавасць да праекта. 

На адкрыцці было сказана шмат цёплых слоў у адрас удзельнікаў мерапрыемства дырэктарам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзеяй Васільеўнай Васільчанка. Яна пазначыла значнасць дадзенага мастацкага праекта, выказала падзяку ўсім удзельнікам выставы-конкурсу, пажадала творчых поспехаў і перамог.

Сваімі выступамі заразілі ўсіх добрым навагоднім настроем навучэнцы калектываў Нацыянальнага цэнтра: подыум-школы “Fashion style” і народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Красные звезды”. 

На выставе пануе дух творчасці, казкі і рукатворнага цуду, а дзіцячыя работы навяваюць добры настрой.

Творы ўдзельнікаў выставы-конкурсу дэманструюць дасканалае валоданне традыцыйнымі і сучаснымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, пошук новых мастацкіх ідэй і адметнага стылю. Шчыра дзякуем усім, хто столькі гадоў актыўна падтрымлівае рэспубліканскі мастацкі праект “Калядная зорка”, спрыяе яго развіццю і творчаму росту.

Жадаем поспехаў творчым калектывам устаноў адукацыі, натхнення юным талентам, а педагогам – плённай працы!

Выказваем надзею, што “Калядная зорка” яшчэ доўга будзе стымулам для творчасці, пошуку новых магчымасцей і прафесійных дасягненняў!

 

ФОТА