Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

ВЫНІКІ рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця»

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» з красавіка па снежань 2017 года Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця», які садзейнічаў

фарміраванню грамадзянска-патрыятычных пачуццяў ў навучэнскай моладзі і гатоўнасці да актыўнай творчай дзейнасці;
развіццю творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, уключэнню іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характэрных асаблівасцей розных прафесій;
духоўнаму ўзбагачэнню асобы навучэнца праз замацаванне прафесійных сувязей паміж рознымі пакаленнямі;
прафесійнаму самавызначэнню і выхаванню станоўчых адносін да працы;
равіццю інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу асобы навучэнца, яго здольнасці да планавання сваёй прафесійнай будучыні.

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 51 даследчая работа (Брэсцкая вобласць – 9, Віцебская вобласць – 6, Гомельская вобласць – 6, Гродзенская вобласць – 6, Мінская вобласць – 6, Магілеўская вобласць – 8, г. Мінск – 10).

Работы змяшчаюць звесткі аб гісторыі, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі; апісанне атрыбутаў прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміны); матывы выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў); спіс устаноў адукацыі, у якіх можна атрымаць абраную або падобную да яе прафесію.

Дасследаванні прысвечаны 39 прафесіям. Сярод іх такія як архітэктар, будаўнік, выратавальнік, ганчар, геолаг, дызайнер, кінолаг, ляснічы, настаўнік, праграміст, пчаляр, следчы, слесар, фармацэўт, фларыст, эколаг і іншыя.

10-11 снежня 2017 года адбылася абарона конкурсных работ пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу ў рамках збору акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак».

 Удзельнікі конкурсу на абароне творчых работ прыемна радавалі і здзіўлялі сваімі ведамі, яркасцю, жаданнем, уменнем, творчай задумкай, дзяліліся марамі пра будучыню, раскрылі свет любімых і незвычайных прафесій.

Па выніках работы журы вызначаны пераможцы і прызеры конкурсу, якія ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (20 дыпломаў), Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (31 дыплом).

ВЫНІКІ рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» у рамках акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Прапануем пазнаеміцца з двумя конкурснымі работамі:

  • «В мире профессий людей и собак: служба службе рознь», аўтар – Качановіч Марыя, навучэнка ДУА «Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»,
  • «Профессия спасателя – мое призвание, мой выбор», аўтар – Пагудзіна Уладзіслава, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Бабруйска».