Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Вандроўка

Вандроўкі заўсёды цікава. А творчыя вандроўкі цікавыя ўдвая! 

Акрамя таго і надзвычай карысныя!

Яшчэ ў Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу больш чым сто гадоў таму лепшых студэнтаў узнагароджвалі творчай стыпедыяй у Італію.

Новыя людзі, звычаі, веды, творы мастацтва і, канешне, каларыт – усё садзейнічала яшчэ большаму росквіту талента.

З вялікай радасцю заўсёды адгукаюся на запрашэнні, бо ведаю – Мастак-педагог павінен быць шырокаадукаванай асобай, быць заўсёды жывым і эмацыянальна напоўненым.

Таму, калі гэтым разам прыйшло запрашэнне з польскага горада Рыбнік – адразу згадзілася. 

Рыбнік – невялічкі горад у 120 км ад Кракава, але вядомы ва ўсім свеце дзіцячай творчасці сваёй моцнай дзіцячай друкаванай графікай.

 Два дні праляцелі, як адно імгненне. Экскурсія па гораду, наведванне Маладзёжнага дома культуры і самае каштоўнае –заняткі ў сапраўднай майстэрні графікі!

На другі дзень адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў ХІV Міжнароднага біенале дзяцей і моладзі “Вялікія вядомыя і невядомыя мастакі”.

На гэтым раз конкурс быў прысвечаны знакамітаму англійскаму жывапісцу Уільяму Цёрнару. 

Асноўная ўмова конкурса – не змалёўваць, не капіраваць, а НАТХНЯЦЦА! А заадно і пашыраць свае веды па гісторыі мастацтва.На конкурс было прыслана 3040 работ з 28 краін свету.

Фіналістамі сталі 153 чалавека, сярод іх 32 атрымалі прызы і 32 – ганаровыя ўзгадванні.

Нам вельмі прыемна, што адразу дзве вышэйшыя ўзнагароды атрымалі вучні НЦМТДіМ – Уладзімір Пеннікаў (узроставая катэгорыя 8-11 гадоў, педагог Сарнацкая І. Ю.) і Міхась Шаціла (12-15 гадоў, педагог Шаціла Ю. У.).

Прыемнай часткай імпрэзы стала ўручэнне ў сваю чаргу дзецям Рыбніка дыпломаў нашага конкурса “Сябруюць дзеці на планеце”.

Традыцыйна менавіта вучні маладзёжнага дома культуры ў Рыбніку атрымліваюць значную частку беларускіх узнагарод.Што і не дзіўна. Бо ўзровень надзвычай высокі!

Фота 

Ю.У. Шаціла, педагог дадатковай адукацыі народнай студыі выяўленчага мастацтва