Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Казачная выстаўка

17—18 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі.

У межах маштабнага мерапрыемства прайшлі: навуковая канферэнцыя, круглы стол, выступленні майстроў казачнага жанру.

У Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі ўдзельнічалі вядомыя даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Балгарыі.

Арганізатарамі форуму з'яўляўся Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На працягу форуму працавала тэматычная выстаўка дзіцячых работ навучэнцаў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (педагог Кашкурэвіч В.М.). 

Дзеці і педагог студыі Кашкурэвіч Вольга Мікалаеўна атрымалі падзякі ад арганізатараў мерапрыемства і ў падарунак цудоўны альбом “Традыцыйны беларускі касцюм”.

Віншуем Борыну Арыядну, Сініцкую Настассю, Хазееву Сафію, Хазееву Ксенію, Шах Лізавету, Ясінскую Таццяну, Малішэўскую-Спрынчан Альжбэту.

Загадчык аддзялення выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці  Н.У. Грышкевіч