Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка: Прысвячэнне маёй Радзіме»

У гэтым годзе 1-2 верасня Дзень беларускага пісьменства праходзіў у г.Іванава Брэсцкай вобласці.

І ў гэтыя дні адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка: Прысвячэнне маёй Радзіме», які праходзіў пад дэвізам «Чытаем Шмат, Чытаем разам, ствараем сябе І Краіну».

У сакавіку-маі ва ўсіх абласцях рэспублікі былі праведзены раённыя і абласныя адборачныя этапы конкурсу, у якіх прынялі ўдзел каля 15 тысяч дзяцей.

1 верасня 2018 гадоў ў горадзе Іванава адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка: Прысвячэнне маёй Радзіме" у прынялі ўдзел 12 фіналістаў у чатырох узроставых катэгорыях практычна з усіх рэгіёнаў краіны.

Юныя удзельнікі конкурсу ішлі да фінала цэлы год, чытаючы кнігі, шукалі блізкія ім па духу творы, шчыра пражывалі кожны радок. На гала-канцэрце ўсе госці змаглі ўбачыць сапраўднае майстэрства чытання, неверагодную любоў да беларускага слова і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Гала-канцэрт стаў сапраўдным святам беларускага слова, яркіх эмоцый і натхнення.

Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы.

Са сцэны гучалі творы Кандрата Крапівы, Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанкі, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Янкі Маўра і іншых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. 

Падтрымаць і павіншаваць юных чытальнікаў прыйшлі ганаровыя госці Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь - Ігар Іванавіч Бузоўскі, Начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь - Эдуард Валянцінавіч Тамільчык.

Эдуард Валянцінавіч Тамільчык павіншаваў пераможцаў і прызёраў конкурсу і ўручыў дыпломы, падарункі і пуцёўкі ў дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы лагер «Зубренок».


Павіншавала пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка”  Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь- Ірына Дарафеева.

 Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”:

Узроставая катэгорыя 1-4 класы:

1 месца –  Вайцяхоўская Кіра, вучаніца сярэдняй школы №12 горада Віцебска;

2 месца – Мешчаракоў Яраслаў, вучань сярэдняй школы №39 горада Гродна;

3 месца –  Баракаў Іван, вучань  гімназіі №1 горада Астраўца.   

Узроставая катэгорыя 5-6 класы:

1 месца – Смялоў Герман, вучань Губіцкай базавай школы Буда-Кашалёўскага раёна;

2 месца – Будзько Віялета, вучаніца сярэдняй школы №2 горада Докшыцы.

3 месца – Дзільман Вікторыя, вучаніца сярэдняй школы №2 горада Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна.

Узроставая катэгорыя 7-8 класы:

1 месца – Шульга Кірыл, вучань Верхнядзвінскай гімназіі;

2 месца – Піліпёнак Вікторыя, вучаніца Каханоўскай сярэдняй школы Талачынскага раёна;

3 месца – Ананіч Дар’я, навучэнка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска.

Узроставая катэгорыя 9-10 класы:

1 месца – Лісіменка Сафія, навучэнка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабелецкага раёна горада Гомеля;

2 месца – Чылік Раман, навучэнец Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі;

3 месца – Гламада Алена, вучаніца сярэдняй школы №3 горада Оршы. 

Віншуем усіх удзельнікаў і жадаем ім далейшых творчых поспехаў, новых ідэй і перамог!