Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Альбомы фотогалереи

Открытие XX Республиканской выставки-конкурса ДПТ “Калядная зорка”

8 снежня 2016 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася XX Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Гэты мастацкі праект рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з 1996 года і займае дастойнае месца ў шэрагу знакавых рэспубліканскіх конкурсаў.

Рэспубліканскі праект “Калядная зорка” штогод аб’ядноўвае ініцыятыўных таленавітых навучэнцаў і прафесійных педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны для рэалізацыі творчых задумак і прэзентацыі лепшых дасягненняў дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У XX Рэспубліканскай выставе-конкурсе сёлета прынялі ўдзел больш за 10 000 навучэнцаў з 487 устаноў адукацыі, і гэта яшчэ раз падцвярджае вялікую цікавасць да праекта.